Скарачэнне транзіту нафты праз Беларусь ставіць пытанне аб захаванні «перамытнення»


Магчымае скарачэнне абʼёму транзіту нафты і нафтапрадуктаў праз Беларусь, а таксама рост стаўкі транзіту ставяць пытанне пра захаванне схемы «перамытнення». Такое меркаванне выказаў вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі РФ Ігар Юшкоў.

«Логіка Масквы можа быць наступнай: скарачаецца транзіт – скарачаецца і «перамытненне». Таму бакам варта шукаць больш канструктыўны спосаб вяртання за стол «нафтавых» перамоваў», – цытуе eurasia.expert словы Ігара Юшкова.

Аналітык нагадаў, што ад «перамытнення» 6 мільёнаў тон нафты беларускі бюджэт атрымаў у 2017 годзе прыкладна 520,5 мільёнаў долараў ЗША, а ў 2018-м – 770,9 мільёнаў.

Паводле ацэнкі Юшкова, павышэнне тарыфу на перапампаванне на 23 % зробіць пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» менш прывабнымі. Гэта значыць Менск можа страціць абʼёмы транзіту, а з імі – і сваё геаэканамічнае значэнне значэнне.

Эксперт нагадаў і пра тое, што планавае павышэнне беларускага тарыфу на 7,6 % адбылося 1 лютага сёлета і цяпер пытанне будзе абмяркоўвацца на ўзроўні ўпаўнаважаных ведамстваў.

Ігар Юшкоў лічыць, што ў выпадку завяршэння падатковага манеўру без дамовы аб кампенсацыі ад РФ рэнтабельнасць беларускіх НПЗ знізіцца. Нават калі беларускія прадпрыемствы будуць перапрацоўваць усю ўласную нафту, ім прыйдзецца набываць каля 16,4 мільёнаў тон расейскай нафты па сусветных коштах.

Беларусь можа спыніць на рамонтныя працы нафтаправоды ў адказ на закрыццё расейскага рынку для беларускіх тавараў.

Hавiны
«Транснафта» адказала на словы Лукашэнкі пра рамонт нафтаправоду «Дружба»
2019.04.11 20:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў