Скандал у Польшчы: спевака-метрасексуала вінавацяць у крадзяжы песні «Любэ»


Польскі выканаўца збіраецца заспяваць на «Еўрабачанні» песню, што вельмі нагадвае  нефармальны гімн расейскіх вайскоўцаў.

Поп-спявак з Польшчы Міхал Шпак збіраецца заспяваць на Еўрабачанні песню, у якой няцяжка пачуць матыў расейскага шлягеру «Давай за…», што выконвае гурт «Любэ». Асабліва добра чуваць падабенства ў прыпеве (на відэа ад 00:25).

Песня Міхала Шпака «Color Of Your Life» хоць матывам і нагадвае кампазіцыю расейскага гурта, яе сэнс далёка ад ура-патрыятычных настрояў «Любэ». Міхал Шпак спявае пра тое, як важна для кожнага вызначыцца – «якога колеру тваё жыццё» і што «не бывае жыцця без слёз».

Сцэнічныя вобразы Мікалая Растаргуева і Міхала Шпака таксама радыкальна розныя. Апошні называе сябе метрасексулам, фарбуе пазногці а раней эпатаваў публіку, апранаючы сукенкі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў