Скандал у ПАРЕ: Расеі вярнулі права голасу, у знак пратэсту можа сысці Украіна


Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб абмежаванні санкцыйных механізмаў асамблеі. Гэта адкрывае магчымасць для вяртання ў ПАРЕ расейскай дэлегацыі, паведамляе Бі-бі-сі.

За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі 118 дэлегатаў, супраць былі 62, устрымаліся 10 чалавек. Разгляд рэзалюцыі заняў больш за восем гадзінаў і ў выніку зацягнуўся да ночы.

Рашэнне, прынятае ў Страсбургу, прынцыпова мяняе санкцыйных механізм, піша «Еўрапейскай праўды». У рэгламент дададзеная норма, якая адмяняе права ПАРЕ накладваць ключавыя санкцыі на любую нацыянальную дэлегацыю, уключаючы Расею. Асамблея больш не зможа абмяжоўваць права голасу, права выступу, права ўдзелу і галасавання дэпутатаў у камітэтах асамблеі – не зважаючы на ​​тое, якія парушэнні дапусціла дзяржава і яе дэпутаты.

Нагадаем, расейскую дэлегацыю пазбавілі права голасу ў ПАРЕ вясной 2014-га, адразу пасля анексіі Крыму. Таксама расейскім дэлегатам забаранілі займаць кіроўныя пасады ў ПАРЕ і ўдзельнічаць у яе маніторынгавых місіях. У адказ Масква спачатку скараціла, а потым проста спыніла фінансаванне Рады Еўропы. На працягу трох апошніх гадоў Расея не бярэ ўдзел у сесіях ПАРЕ.

Цяпер, пасля ўхвалення рэзалюцыі, Расея зможа прыняць удзел у працы ПАРЕ. Расейская дэлегацыя ўжо прыбыла ў Страсбург.

Рашэнне ПАСЕ выклікала абурэнне Украіны. Выканальніца абавязкаў кіраўніка камітэту Вярхоўнай Рады па пытаннях еўраінтэграцыі Марыя Іёнава кажа, што пасля вяртання паўнамоцтваў дэлегацыі РФ у ПАРЕ ўкраінская дэлегацыя можа прыпыніць свой удзел у асамблеі.

«Мы не бачым сябе ў адной зале з расейцамі. Мы проста спынім удзел Украіны ў летняй сесіі. І наагул я не ведаю, ці можна будзе туды вяртацца, калі шчыра», – падкрэсліла яна ў інтэрв’ю «Інтэрфакс-Украіна».

Іёнава нагадала, што 6 з 11 дэпутатаў з дэлегацыі РФ знаходзяцца пад сусветнымі санкцыямі, паколькі яны галасавалі за ўвод войскаў ва Украіну.

«Чальцы парламенцкай асамблеі здзяйсняюць самагубства, гэта пачатак разбурэння самой арганізацыі», – заявіла іёнава, каментуючы рэзалюцыю аб вяртанні дэлегацыі РФ.

Катастрофа МН17: пракуратура Нідэрландаў высуне абвінавачванні траім расейцам і ўкраінцу

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары