СК завяршыў расследаванне забойства 2-гадовай дзяўчынкі ў Слуцку. Яе збіў да смерці сужыцель маці


Кватэра, у якой забілі дзяўчынку. Крыніца - http://sk.gov.by

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб забойстве двухгадовай дзяўчынкі і замаху на забойства яе брата ў Слуцку ў студзені 2018 года.

Паводле следства, 26-гадовы сужыцель маці загінулай, «неадэкватна рэагуючы на ​​асаблівасці дзіцячага паводзін, з хуліганскіх меркаванняў нанёс па розных частках цела дзяўчынкі, у тым ліку ў вобласць жыццёва-важных органаў, не менш за 190 удараў, а яе пяцігадоваму брату – не менш за 50».

27-гадовая маці пры гэтым не замінала свайму сужыцелю збіваць дзяцей і не выклікала своечасова медыкаў, якія яшчэ маглі выратаваць дзяўчынку.

Дзеянні 26-гадовага мужчыны кваліфікаваныя як «замах на забойства двух заведама малалетніх асобаў» і «забойства заведама малалетняга, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх меркаванняў». Ён знаходзіцца ў СІЗА.

Маці загінулай дзяўчынкі прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 159 (пакіданне ў небяспецы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мера стрымання – падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд, паведамляе сайт СК.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары