СК расследуе махлярства на мільёны рублёў


Крымінальная справа.
Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт Беларусі расследуе справу пра махлярства ў асабліва буйным памеры. Крымінальную справу распачалі паводле ч. 4 арт. 209 КК.

Паводле СК, Святлана Сячко падазраецца ў тым, што пад выглядам продажу кватэр і атрымання грошаў у доўг пад развіццё вытворчасці, загадзя не збіраючыся выконваць свае абавязкі, завалодала 3 900 000 рублёў грамадзянаў і юрыдычных асоб. Дамовы яна складала ад свайго імя, а таксама ад імя ТАА «Святлана» і ТАА «Будсаюзіндустрыя».

Выяўлена 40 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазронай.

Але следства мяркуе, што пацярпелых можа быць больш.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў