СК распавёў акалічнасці здарэння з Юрыем Навумавым


Следчы камітэт Беларусі ў Telegram паведаміў абставіны, пры якіх вакалісту гурту NeuroDubel атрымаў нажавое раненне.

Пра тое, што музыка апынуўся ў рэанімацыі з траўмай стала вядома 20 чэрвеня, на ой момант ён амаль два дні знаходзіўся ў лякарні. Цяпер яго перавялі ў звычайную палату, пагрозы жыццю няма.

«Устаноўлена, што ў адной са сталічных кватэр на працягу некалькіх дзён мужчына і маладая пара распівалі спіртныя напоі. Днём 18 чэрвеня на нумар 103 звярнулася дзяўчына з просьбай прыехаць да яе ў кватэру для аказання медычнай дапамогі. Медыкамі ў музыкі было выяўлена нажавое раненне ў вобласці жывата, аказана неабходная дапамога. Затым ён быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзе працягвае знаходзіцца да гэтага часу», – заявілі ў СК.

У ходзе следства Юрый Навумаў растлумачыў, што нажавое раненне ён прычыніў сабе самастойна і на яго ніхто не нападаў.

Тым не менш была распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). У дадзены момант следчыя праводзяць неабходныя працэсуальныя дзеянні ў мэтах дакладнага ўстанаўлення ўсіх абставінаў.

На дачыненне да здзяйснення злачынства правяраюцца 25-гадовы хлопец і 19-гадовая дзяўчына, якія пражываюць у кватэры.

ВІДЭА
Вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў шпіталізаваны, яго параніў невядомы
2019.06.20 20:09

КА belsat.eu

Стужка навінаў