СК распачаў «справу донараў» – 13 чалавек падазраюць у махінацыях пры здачы крыві


Следчы камітэт Беларусі паведамляе, што ў Менску расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 13 асобаў, якія ў перыяд з 2014 па 2018 год штучна завышалі грашовую кампенсацыю за здачу крыві.

Паводле СК, пасля здачы крыві і яе кампанентаў пад падставай атрымання грашовай кампенсацыі падазраваныя падавалі падробленыя даведкі з чатырох месцаў, дзе яны нібыта працавалі.

«У даведках была зафіксаваная іх выдуманая заработная плата. Згодна з заканадаўствам, донару захоўваецца заробак за кошт арганізацыі пералівання крыві», – гаворыцца ў паведамленні СК ў тэлеграме.

У выніку падазраваныя незаконна зарабілі на падобнай схеме звыш 56 тыс. рублёў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў