СК распачаў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку


УСК па Менску распачало крымінальную справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Падставай для гэтага паслужыла арганізацыя і актыўны ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі горада Менску, звязаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.

У СК распачалі следчыя захады супольна з супрацоўнікамі органаў унутраных справаў і Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя ўсе відэаматэрыялы, размешчаныя ў інтэрнэце. СК паведамляе, што асобы, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, затрыманыя.

Агулам, паводле праваабаронцаў, падчас акцыяў пратэсту 14 ліпеня сілавікі затрымалі ў гарадах Беларусі больш за 250 асобаў.

Абноўлена
Вынікі НЕрэгістрацыі кандыдатаў: людзі выйшлі пратэставаць. Падчас стрыму затрыманыя журналісты «Белсату»
2020.07.14 19:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў