СК распачаў 35 крымінальных спраў за ілжывыя паведамленні пра небяспеку


З пачатку 2019 году Следчы камітэт распачаў 35 крымінальных спраў у дачыненні да асобаў, што здзяйснялі заведама ілжывыя паведамленні пра мініраванні ў сталіцы.

Цэнтральным раённым аддзелам СК 19 жніўня распачата крымінальная справа па фактах загадзя ілжывых паведамленняў аб небяспецы (ч. 1 арт. 340 КК), якія ўтрымлівалі інфармацыю аб мініраванні пяці гасцініц, чыгуначнага вакзала і аэрапорта ў Менску.

19 жніўня, менскі аўтавакзал «Цэнтральны». Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Больш за дзве тысячы чалавек эвакуявалі з грамадскіх установаў. На месцы здарэнняў выбывалі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. Ні на адным з аб’ектаў выбуховых прыладаў не выяўлена. Праца гасцініц, чыгуначнага вакзалу і аэрапорту адноўленая.

Акрамя следчых дзеянняў у Менску, у Магілёве, дзе месціцца кантакт-цэнтр чыгункі, быў праведзены агляд працоўнага месца спецыяліста, які атрымаў паведамленне аб мініраванні сталічнага чыгуначнага вакзалу.

19 жніўня, каля гандлёвага цэнтру «Galileo». Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

З пачатку году СК завёў 35 крымінальных спраў аб заведама непраўдзівых паведамленнях аб небяспецы. У ходзе іх расследавання ўсталяваныя 14 асобаў, датычных да падобных паведамленняў, а па шасці крымінальных справах ужо вынесены абвінаваўчы прысуд.

«Групоўка Orwell» займалася ілжэмініраваннем ва Украіне – паліцыя знайшла расейскі след

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары