СК раскрыў забойства пад Беразіном: былы спецназавец забіў былога працаўніка ДФР праз 500 тысяч долараў


Следчы камітэт на брыфінге 27 траўня абвясціў, што справа аб забойстве бізнесоўца пад Беразіном раскрытая. Нагадаем, у верасні 2016 года пад Беразіном (Менская вобласць) знайшлі спалены аўтамабіль Audi Q5, у якім знаходзіўся труп 41-гадовага камерсанта, былога працаўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў Сяргея Мяцельскага.

Як сцвярджаюць у СК, злачынца сеў у машыну камерсанта каля дома Мяцельскага, застрэліў яго па дарозе ў Менск і падпаліў аўто. Калі падпаленую машыну ўбачыў працаўнік МНС, што праязджаў міма, то забойца адагнаў яго стрэламі.

Па справе СК высунуў абвінавачванне грамадзяніну Сянкевічу. Паводле намесніка начальніка ГУБАЗіК Уладзіміра Ціхіні, Сянкевіч «служыў не адзін дзясятак гадоў у спецпадраздзеленнях Рэспублікі Беларусь». Менавіта ён непасрэдна забіў Мяцельскага. Разам са Светчыкавым яны вымагалі доўг у Мяцельскага ў памеры 500 тысяч долараў. Той не хацеў аддаваць і таму Сянкевіч застрэліў камерсанта.

У СК лічаць, што забойства не планавалася – меў месца «эксцэс выканаўцы». Светчыкаву высунулі абвінавачванні ў вымагальніцтве, Сянкевічу – у забойстве і вымагальніцтве . І Светчыкаў, і Сянкевіч – напісалі яўку з павіннай. Абодва знаходзяцца пад вартаю.

У СК таксама адзначаюць, што Светчыкаў і Сянкевіч мелі дачыненне да забойства менеджара Касяка ў Менскім раёне.

  • Злачынства, дзякуючы сваёй дэманстратыўнасці, мела вялікі рэзананс, расследаваннем цікавіўся Аляксандр Лукашэнка. Сёлета ў лютым кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч казаў, што ў справе ёсць зрухі.
Hавiны
«Вытанчанае злачынства». Па справе аб гучным забойстве бізнесоўца пад Беразіном выстаўлены абвінавачанні
2019.03.27 09:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў