СК Расеі распачаў 11 справаў супраць удзельнікаў пратэстаў, 2 абвешчаны ў вышук


Агулам на ўдзельнікаў акцыі пратэсту 27 ліпеня ў Расеі заведзена 11 крымінальных справаў – іх абвінавачваюць у масавых беспарадках.

Двое фігурантаў так званай «маскоўскай справы» аб масавых беспарадках падчас акцыі пратэсту 27 ліпеня знаходзяцца цяпер у вышуку, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Следчага камітэту Расеі.

Аднаго з падазраваных завуць Сяргей Фамін, удакладніў СК. Прозвішча другога ведамства ў афіцыйным паведамленні не назвала.

Такім чынам, колькасць фігурантаў «маскоўскай справы» цяпер складае 11 чалавек.

Раней паведамлялася пра 10 фігурантаў, пры гэтым 9 з іх на дадзены момант знаходзяцца ў ізалятары.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары