СК прыпыніў праверку супраць ксяндза Вячаслава Барка. Яго падазравалі ў экстрэмізме


Ксёндз Вячаслаў Барок пасля вызвалення з-пад арышту.
Фота: belsat.eu

Каталіцкі святар з Расонаў Вячаслаў Барок, вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, паведаміў у Facebook, што правяранне супраць яго прыпынілі.

Міжраённы Полацкі аддзел Следчага камітэту прыпыніў правяранне паводле «факту распаўсюду» ксяндзом Вячаславам Барком праз Instagram і на Yotube «матэрыялаў, якія могуць сваім характарам змяшчаць заклікі, скіраваныя на распальванне экстрэмізму і прынясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Правядзенне праверкі прыпынілі 4 студзеня, бо не атрыманыя вынікі экспертызы.

Hавiны
Папа Рымскі замяніў арцыбіскупа Кандрусевіча біскупам Велікасельцам
2021.01.03 15:14

«Гэта вестка радасная. Бо паведамленне СК выводзіць мяне з падвешанага стану. Вядома, пасля таго як я ў якасці сведкі 12 лістапада 2020 года быў выкліканы ў СК у Расонах, бачачы, што адбываецца вакол, разумеў, што ад статусу крымінальніка мяне аддзяляе толькі адзін крок. Сёння я разумею, што тым, хто распачынаў тую брудную справу, не ўдалося зрабіць таго заключнага кроку да майго зняволення. У нейкім сэнсе, можна сказаць, сёння я выходжу пераможцам», – заявіў Барок.

Святар адзначыў, што рашэнне аб прыпыненні праверкі было прынятае адразу пасля таго, як Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Ён таксама згадаў адносна лёгкія выракі віцебскім святарам 24 снежня.

Hавiны
Справу затрыманых у Віцебску святароў накіравалі на дапрацаванне
2020.12.09 19:02

«Пры такім раскладзе бачым, што ўсё бліжэй вымалёўваецца перамога тых, хто на баку законнасці ды праўды, ды супраць гвалту і хлусні. А публічна агучаныя пагрозы Цэрквам з вуснаў Лукашэнкі 22 жніўня на праўладным мітынгу ў Горадні ды заклікі да святароў, каб яны ўтаймаваліся, аўтарам прыходзіцца перагледзець і ўтаймоўвацца самім», – мяркуе Вячаслаў Барок.

Ён таксама выказаў словы салідарнасці беларускім палітвязням і выказаў спадзеў, што праз сапраўдны дыялог у Беларусі атрымаецца «збудаваць такое грамадства і краіну, якія будуць задавальняць кожнага з нас, бо будзем жыць паводле закону, які будзе аднолькавы, адзіны для ўсіх».

Hавiны
Ксяндзу-відэаблогеру прысудзілі 10 содняў арышту за крытыку ўладаў
2020.12.03 18:18

З нагоды паведамленняў, размешчаных у інтэрнэце, 12 лістапада святара дапытвалі ў раённым аддзеле Следчага камітэту ў Расонах, а потым распачалі праверку зместу блогаў на YouTube, Facebok і Instagram.

Пасля гэтага Вячаслава Барка яшчэ асудзілі на 10 содняў арышту ў межах адміністратыўнай справы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў