СК правярае абставіны гібелі людзей пры катанні на цюбінгах


Следчы камітэт праводзіць праверкі па сямі фактах траўмавання і гібелі людзей пры катанні на цюбінгах, паведамілі ў Следчы камітэце.

За зімовы перыяд 2018/2019 на разглядзе Следчага камітэта знаходзіцца 7 матэрыялаў такіх праверак. З іх адзін за снежань 2018 года аб факце гібелі 9-гадовага хлопчыка і 6 матэрыялаў у бягучым годзе, у тым ліку па факце гібелі мужчыны 1994 года нараджэння, распавялі ў СК.

Па кожным з гэтых фактаў вывучаюцца прычыны і ўмовы, якія прывялі да трагедыі. Часта прычынай сталіся неабсталяваныя схілы, сутыкненні з перашкодамі.

Пры выкарыстанні цюбінгаў варта разумець, што гэта, па сутнасці, як машына без тармазоў і часам спыніцца вельмі цяжка, што і прыводзіць да здарэнняў.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў