СК пракаментаваў смерць дзяўчыны ў менскім гандлёвым цэнтры


Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла, што камера відэаназірання падзення не зафіксавала.

Цяпер следчыя высвятляюць акалічнасці смерці 28-гадовай дзяўчыны ў гандлёвым цэнтры «Дана Молл» у Менску.

«Паводле атрыманых дадзеных 24 лютага каля 17 гадзін 30 хвілін у гандлёвым цэнтры па адрасе: г. Менск, вул. П. Мсціслаўца, 11, 28-гадовая жыхарка сталіцы занядужала. Яна паведаміла пра гэта па тэлефоне свайму знаёмаму, які выклікаў ёй таксі. Кіроўца суправадзіў дзяўчыну ў аптэку, дзе яе самаадчуванне рэзка пагоршылася. Супрацоўнікі аптэкі і хуткай медыцынскай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК па Менску Марына Дранькова.

СК праводзіць праверку па факце смерці. З мэтай высвятлення абставінаў быў праведзены агляд месца здарэння, вывучаюцца відэазапісы ўсіх камер назірання гандлёвага цэнтра, апытваюцца відавочцы таго, што адбылося і блізкія дзяўчыны. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

КА, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў