СК пра гібель амерыканскага вайскоўца ў Менску: гэта быў няшчасны выпадак


Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь афіцыйна пракаментаваў смерць 12 чэрвеня ў Менску грамадзяніна ЗША.

Маёр Нацгвардыі ЗША Кайл Тэфэл загінуў у Беларусі 12 чэрвеня. Паводле слоў бацькі, цела маёра было выкінутае з даху гатэлю пасля спрэчкі з аховай казіно. Імаверна, гэта адбылося ў сталічнай гасцініцы «Юбілейная».

У СК сцвярджаюць, што смерць амерыканца – гэта няшчасны выпадак.

«Падчас агляду і правядзення праверачных мерапрыемстваў высветлілася, што адзін з пастаяльцаў гасцініцы вылез праз акно нумары на вуліцу (балкон адсутнічаў), пасля чаго зваліўся з парапету 10 паверха. Асобу мужчыны была ўсталяваная. Ім аказаўся грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі 1981 года нараджэння. Іншаземец прыбыў у Беларусь з двума сваячкамі на чэмпіянат па паўэрліфцінгу», – адзначыла прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

У СК падкрэсліваюць, што следчыя апыталі ўвесь персанал гасцінічнага комплексу, які працаваў 12 чэрвеня.

«Атрыманая следствам інфармацыя дазваляе казаць аб тым, што гібель мужчыны не ўтрымлівае прыкмет крымінальнага характару і зʼяўляецца няшчасным выпадкам», – кажа Ганчарова.

У СК падкрэсліваюць, што дадзеная інфармацыя канчатковая і дапаўняцца не будзе.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў