СК: паказанні вагнэраўцаў наконт мэтаў знаходжання ў Беларусі супярэчлівыя і непаслядоўныя


Затрыманыя ў Беларусі 33 расейскіх баевіка не збіраліся ляцець у Стамбул, хоць у іх былі квіткі на самалёт. Пра гэта паведаміў кіраўнік следчай групы Аляксандр Агафонаў у эфіры ОНТ.

Паводле Агафонава, пры арганізаванай падрыхтоўцы да здзяйснення злачынства злодзеі рыхтуюць сабе алібі і менавіта так было з 33 грамадзянамі РФ, якія на руках мелі квіткі на вылет на 25 ліпеня ў горад Стамбул.

«Аднак, як высветліла следства, ляцець туды яны не збіраліся. Група была арганізаваная і кіравалася паводле вайсковых стандартаў. У мэсэнджары WhatsApp была створана група 1.ру з пазначанай мэтай – на кіраванне асабістым складам. Удзельнікамі групы з’яўляліся ўсе 33 затрыманых фігуранта.

Усе затрыманыя дапытаныя з удзелам абаронцаў. Іх паказанні непаслядоўныя, а пра мэты знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь – супярэчлівыя. 11 чалавек мелі намер ляцець у Венесуэлу, 15 вынікала ў Турэцкую Рэспубліку, два – на Кубу, адзін – у Сірыю. Адзін наагул не ведаў, куды ляціць. Тры ад дачы паказанняў адмовіліся. Уяўляецца сумнеўным, што на адным рэйсавым самалёце можна зрабіць пералёт да краіны розных кантынентаў. Гэта тое ж самае, што на адным цягніку ехаць адразу ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Сочы і Магадан», – заявіў Агафонаў.

У сюжэце ОНТ таксама адзначаецца, што, па версіі следства, адна з мэтаў прыбыцця баевікоў у Беларусь – арганізацыя масавых беспарадкаў разам з Сяргеем Ціханоўскі і Мікалаем Статкевічам.

Hавiны
Амбасадар РФ заявіў, што затрыманых вагнэраўцаў перавялі ва ўстанову з «больш добрымі ўмовамі»
2020.07.31 22:54

Нагадаем, 29 ліпеня праваахоўнікі паведамілі аб затрыманні 33-х баевікоў расейскай ПВК Вагнэра, якія нібыта прыбылі ў краіну дзеля дэстабілізацыі абстаноўкі перад выбарамі. Іх падазраюць паводле арт. 293 КК (падрыхтоўка масавых закалотаў).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў