СК пачаў крымінальныя справы за Марш смелых


Плошча Пераменаў. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

Следчы камітэт пачаў некалькі крымінальных справаў за пратэсты 15 лістапада.

Фрунзенскім (Менску) райаддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт.342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх).

Паводле СК, 15 лістапада быў затрыманы шэраг грамадзянаў, «якія груба парушылі грамадскі парадак». Следчыя заяўляюць, што іх дзеянні «былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне работы транспарту і арганізацыяў».

Hавiны
99 дзён пратэсту. Марш смелых і руйнаванне плошчы Пераменаў
2020.11.15 22:33

Заяўляецца пра пашкоджанне аб’ектаў гарадской інфраструктуры і транспартных сродкаў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. За гэта СК пачаў крымінальныя справы паводле ч.1 арт.339 (хуліганства) КК.

Нагадаем, што 15 лістапада ў Менску прайшоў Марш смелых. Перад гэтым улады закрылі мноства станцыяў метро і перакрылі рух наземнага транспарту, які ходзіць у бок скрыжавання праспекту Пушкіна і вуліцы Прытыцкага.

Сілавікі з ужываннем слезацечнага газу, святлошумавых гранатаў, гумавых куляў разагналі мітынгоўцаў. Пазней сілавікі таксама з ужываннем спецсродкаў учынілі напад на плошчу Пераменаў. Тут яны зруйнавалі народны мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі.

Hавiны
Новы антырэкорд: больш за 1100 затрыманых
2020.11.16 10:48

Паводле звестак праваабаронцаў, 15 лістапада па ўсёй краіне затрымалі больш за 1100 чалавек, у тым 25 журналістаў. Гэта новы антырэкорд. 8 лістапада пасля Маршу народаўладдзя ў спісах «Вясны» было 1055 чалавек.

Hавiны
Сілавікі схапілі журналістаў «Белсату»
2020.11.15 20:49

МГ belsat.eu

Стужка навінаў