СК назваў чатыры галоўныя версіі крывавага салюту у Менску


На месцы здарэння. Фота: Следчы камітэт

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу з прычыны выбухаў феерверкаў у Менску. Паводле інфармацыі СК, 3 ліпеня падчас святочнага салюту адбыліся чатыры выбухі феерверачных вырабаў.

Салют у Менску выбухнуў занадта нізка. Загінула жанчына

У выніку былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, ад аскепкаў пацярпелі не менш за 10 грамадзянаў. У тым ліку адна жанчына памерла. Акрамя таго, пашкоджаныя будынкі і збудаванні.

Крымінальная справа распачатая паводле ч. 2 арт. 463 КК (парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных).

Адпрацоўваюцца чатыры галоўныя версіі: няспраўнасць салютных установак, няспраўнасць феерверачных вырабаў, няправільна зараджаныя салютныя ўстаноўкі і няправільная эксплуатацыя салютных установак.

Не толькі на Камсамольскім возеры. «Крывавы салют» мог адбыцца і ва Уруччы

Зараз працягваецца праца на месцах здарэнняў, адбіраецца тэхнічная дакументацыя, звязаная з эксплуатацыяй салютных установак і феерверачных вырабаў. Дапытваюцца сведкі, у тым ліку вайскоўцы.

Прызначаныя экспертныя даследаванні.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары