СК: Дзясяткі міліцыянтаў пацярпелі. Удзельнікам масавых беспарадкаў пагражае да 15 гадоў зняволення


Паводле прэс-службы ведамства, беспарадкі мелі месца на тэрыторыі Менску і шэрагу іншых рэгіёнаў краіны.

СК паведамляе, што правапарушэння суправаджаліся знішчэннем маёмасці і супраціўленнем прадстаўнікам улады. Праваахоўнікі зафіксавалі выкарыстанне ў якасці сродкаў злачынстваў смеццевых кантэйнераў, лавак, палак, камянёў, аскепкаў тратуарнай пліткі, шкляных бутэлек, а таксама лёгкаўзгаральных вадкасцяў.

Наскевіч заявіў, што шмат хто з падазраваных і затрыманых знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Канфіскаваныя запісы камер відэаназірання.

«Ужо цяпер распачатыя крымінальныя справы па фактах арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзелу ў іх па розных частках артыкулу. Адказнасць за гэтыя дзеянні адпаведна да 8 і 15 гадоў пазбаўлення волі», – сказаў старшыня СК.

Наскевіч папрасіў «не паддавацца на правакацыі і заклікі да парушэння грамадскага парадку».

«Праваахоўныя органы прымуць усе магчымыя меры для абароны канстытуцыйнага ладу», – запэўніў сілавік.

Праваабаронцы паведамляюць пра ахвяру пратэстаў супраць несумленнага падліку галасоў на выбарах прэзідэнта Беларусі 9 жніўня. Брыгада скорай не змагла яго ўратаваць.

belsat.eu

Стужка навінаў