СК аднавіў крымінальную справу паводле факту знікнення Юрыя Захаранкі


Парталу «Беларускі партызан» праваабаронца Алег Волчак распавёў пра тое, што Следчы камітэт аднавіў крымінальную справу паводле факту знікнення Юрыя Захаранкі.

Волчак атрымаў паведамленне са Следчага камітэту за подпісам начальніка аддзелу Юрыя Вараўкі.

З дакументу вынікае, што прыпыненае раней папярэдняе расследаванне адноўленае. Адпаведную пастанову СК прыняў 18 снежня 2019 году, то бок праз два дні пасля рэзананснага прызнання экс-байца СОБРу Юрыя Гараўскага ў інтэрв’ю DW.

Як паведамляў раней Беларускі дакументацыйны цэнтр, у лістападзе і снежні 2018-га вытворчасць папярэдняга следства па факце бясследнага знікнення Захаранкі, а таксама Ганчара і Красоўскага было спынена «у сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

Апаненты Лукашэнкі зніклі бясследна ў 1999 годзе. Праз падазрэнне ў датычнасці да іх выкрадання і забойства першы кіраўнік СОБРу Дзмітрый Паўлічэнка і шэраг высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў знаходзяцца пад санкцыямі ЗША і Еўразвязу.

Hавiны
Споведзь удзельніка «эскадронаў смерці». Поўная тэкставая версія інтэрв’ю DW
2019.12.16 21:37

На мінулым тыдні былы баец «эскадрону смерці» распавёў, як байцы спецназу ўнутраных войскаў забівалі палітыкаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў