У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне

Кіраўнік Менгарвыканкаму Анатоль Сівак дазволіў уключаць ацяпленне ў Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «#МотолькоПомоги: Минск». «Сівак замёрз!» – паведамляе канал. У прыватнасці старшыня Менгарвыканкаму дазволіў з панядзелку, 23 верасня, уключыць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, больніцах, музеях і бібліятэках. У жылых дамах, гатэлях, інтэрнатах, лазнях, тэатрах і навучальных установах цяпло прыйдзе ў аўторак, 24 верасня. … Continue reading У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне