У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне


Кіраўнік Менгарвыканкаму Анатоль Сівак дазволіў уключаць ацяпленне ў Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «#МотолькоПомоги: Минск».

«Сівак замёрз!» – паведамляе канал.

У прыватнасці старшыня Менгарвыканкаму дазволіў з панядзелку, 23 верасня, уключыць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, больніцах, музеях і бібліятэках.

У жылых дамах, гатэлях, інтэрнатах, лазнях, тэатрах і навучальных установах цяпло прыйдзе ў аўторак, 24 верасня.

Hавiны
У менскай службе ЖКГ распавялі, калі ўключаць ацяпленне
2019.09.21 14:15

МГ belsat.e

Стужка навінаў