Сітуацыя на Данбасе: «8 трупаў акупантаў» і 16 парушэнняў рэжыму спынення агню


За мінулыя содні войскі самаабвешчаных рэспублік (ДНР/ЛНР) 16 разоў парушылі рэжым спынення агню. Два ўкраінскія вайскоўцы атрымалі раненні, гаворыцца ў зводцы прэс-цэнтра Аперацыі Аб’яднаных сілаў (ААС) па стане на 07:00 17 снежня.

«У прыватнасці, вораг адкрываў агонь з мінамётаў калібру 82 мм недалёка ад населенага пункта Крымскае, што на Луганскім напрамку, і ў раёне пасёлка Вадзяное на Марыупальскім кірунку», – падкрэслівае штаб ААС.

Паводле ўкраінскай выведкі, 16 снежня «8 акупантаў былі забітыя» і траіх паранілі.

Hавiны
Парашэнка назваў умову адмены ваеннага становішча ва Украіне
2018.12.16 19:26

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў