«Site Intelligence Group»: ісламісты ўзялі адказнасць за выбухі ў Магнітагорску


«Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за выбух жылым доме і маршрутцы ў Магнітагорску, паведамляе арганізацыя «Site Intelligence Group», якая адсочвае інфармацыю пра дзейнасць тэрарыстаў.

Телеграм-канал Directorate 4 таксама пацвярджае гэтую інфармацыю, спасылаючыся на публікацыю ў «Al Naba» (выданне, якое належыць тэрарыстам).

Ніякіх падрабязнасцяў у сваім артыкуле джыхадысты не паведамляюць.

«Падкрэслю, што слядоў выбуховых рэчываў або іх кампанентаў на канфіскаваных экспертамі і крыміналістамі з месца здарэння фрагментах не выяўлена», – пракаментавала інфармацыю, апублікаваную ў «Al Naba», прадстаўнік Следчага камітэту Расеі Святлана Пятрэнка.

СК Расеі заклікае «не давяраць паведамленням тэрарыстычных арганізацыяў».

Жыхарам разбуранага дому ў Магнітагорску выдзяляць 147 млн рублёў

Раніцай 31 снежня ў Магнітагорску абваліліся перакрыцці ў адным з пад’ездаў жылога дому. Асноўная версія следства – выбух бытавога газу. Пошукава-выратавальная аперацыя доўжылася чатыры дні. Пад заваламі загінула 39 асобаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары