Сірыйскія дэмакратычныя сілы абвясцілі пра поўную ваенную перамогу над «Ісламскай дзяржавай»


Байцы Сірыйскіх дэмакратычных сілаў. Фота - REUTERS/Aboud Hamam/File Photo

Сірыйскія дэмакратычныя сілы, якіх падтрымліваюць ЗША, заявілі пра поўную ліквідацыю «Ісламскай дзяржавы» ў Багузе – апошнім кавалку сірыйскай тэрыторыі, што знаходзіўся пад кантролем тэрарыстаў.

«Багуз быў вызвалены. Ваенная перамогу над «ІД» дасягнутая», – напісаў у «Twitter» кіраўнік прэс-службы СДС Мустафа Балі. Ён дадаў, што СДС працягне пераследаваць рэшткі «Ісламская дзяржавы» да іх поўнага знішчэння.

Штурм апошняга анклаву тэрарыстаў, які знаходзіўся ў правінцыі Дэйр-эз-Зор, пачаўся ў першыя дні сакавіка. Яму папярэднічалі масіраваныя бомбавыя ўдары міжнароднай кааліцыі.

У свой час групоўка «ІД» захапіла каля 100-110 тыс. км² тэрыторыяў Сірыі і Іраку, дзе пражывалі прыкладна 8 млн. чалавек.

ЗША пачалі вывад амерыканскіх вайскоўцаў з Сірыі

ІІ belsat.eu, паводле Reuters

Глядзі таксама
Каментары