Сірыйскія баевікі заявілі пра збіты расейскі верталёт


Пасля збіцця Турцыяй расейскага знішчальніка, баевікі з Сірыі заявілі пра збіццё расейскага верталёту.

Згодна са сцвярджэннямі баевікоў, у верталёт трапіла супрацьтанкавая ракета, піша Meduza.io.

Пра крушэнне верталёта таксама паведаміла сірыйская арганізацыя «Syrian Observatory for Human Rights», што месціцца ў Лондане.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Ліванская радыкальная групоўка «Хэзбала» сцвярджае, што верталёт здзейсніў вымушаную пасадку, а не быў збіты. Паводле інфармацыі групоўкі, ніхто з асобаў, якія былі на борце, не пацярпелі.

Раніцай турэцкія знішчальнікі F-16 збілі расейскі знішчальнік Су-24.

НМ, belsat.eu, на ілюстрацыйным здымку паказаны расейскі верталёт Ка-52 «Алігатар» (ria.ru)

Стужка навінаў