Сіноптыкі абяцаюць сёння снег. Аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі


21 сакавіка 2020 г. на поўначы Беларусі.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

31 сакавіка ў заходніх раёнах Беларусі можа пайсці мокры снег.

Паводле сіноптыкаў, 31 сакавіка, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты з парывамі ​​да 14 м/с.

Тэмпература будзе вагацца ад +2 да +4 у Гомлі, Віцебску і Магілёве і да +7 у Берасці і Горадні.

У Менску +3.. + 5 ° C. Нягледзячы на плюсавыя значэнні на слупку тэрмометра ў заходніх раёнах Беларусі можа пайсці мокры снег.

Праз неспрыяльныя ўмовы надворʼя абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў