Сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне


У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе не найлепшае надвор’е.

Аб памаранчавым узроўні небяспекі інфармуе афіцыйная старонка Беларускай гідраметэаслужбы.

Неспрыяльная ўмовы надвор’я чакаюцца ў апошнія дні студзеня.

У ноч з панядзелка на аўторак на паўднёвым захадзе, а днём – на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с, днём па захадзе Беларусі – да 22 м/с.

Уночы і раніцай 31 студзеня на большай частцы краіны чакаюцца парывы ветру да 15–20 м/с.

На пачатку лютага надвор’е нармалізуецца, тэмпература паветра знізіцца да -2…-4 °C.

ДД

Стужка навінаў