Сіндром Захаранкі, або чужымі рукамі

Беларуская міліцыя – гэта не абаронца нашага грамадства, а яго уціхамірвальнік. Гэта фактычна рэпрэсіўны орган, на які абапіраецца ўлада Лукашэнкі, ад якога патрабуецца безумоўная палітычная лаяльнасць. Менавіта гэтым і тлумачыцца факт прызначэння міністрам унутраных спраў не беларуса.

Юры Караеў.
Фота: Анжаліка Васілеўская, TUT.BY

Сваю ролю ў дэнацыяналізацыі беларускай міліцыі адыграў канфлікт паміж Юрыем Захаранкам і Лукашэнкам. Як вядома, Захаранка быў першым беларусам, якія заняў пасаду міністра ўнутраных спраў пасля таго, як Лукашэнка стаў прэзідэнтам. Прабыў ён на гэтай пасадзе крыху больш за год: пасля прамой канфрантацыі з прэзідэнтам ён пазбавіўся пасады, а пазней і жыцця.

Абноўлена
Лукашэнка прызначыў кіраўніка МУС і змяніў міністра аховы здароўя
2019.06.11 12:34

Нягледзячы на ​​тое, што другім кіраўніком МУС быў беларус Валянцін Агалец, большая частка яго прафесійнай дзейнасці прайшла па-за Беларуссю. У рэспубліку ён вярнуўся ў 1992 годзе з Узбекістана. Можа быць, гэтым тлумачыцца азіяцкая адданасць міністра Лукашэнку і хуткае ператварэнне міліцыі ў прэтарыянскую гвардыю прэзідэнта.

Працэс умацавання і ўтрымання ўлады, выкананне спецыфічных палітычных задач (барацьба з апанентамі) патрабавалі больш рахманых і больш выканаўчых міністраў. Патрэбны былі людзі, для якіх беларускі народ і яго нацыянальныя каштоўнасці, незалежнасць – гэта не проста пусты гук, а зло, якое неабходна выкараняць. А такімі людзьмі могуць быць толькі тыя, хто нічым не звязаны з беларускай зямлёй і беларускім духам, г.зн. людзі звонку.

Hавiны
Новы міністр унутраных справаў – хто ён?
2019.06.11 13:44

Такая практыка, калі палітычнымі структурамі кіравалі выхадцы з іншых народаў ці рэгіёнаў, была ўласцівая шматлікім імперыям, у тым ліку і савецкай. Гэта забяспечвала ўстойлівасць і стабільнасць на ўскраінах, эфектыўнае выкананне любых задач, незалежна ад цаны, бо «людзі звонку» былі адданыя інтарэсам не мясцовай супольнасці, а цэнтральнай улады. Да прыкладу, практычна ўсе партыйныя кіраўнікі савецкай Беларусі з 1917 па 50-я гады ня мелі з беларусамі і Беларуссю нічога агульнага.

Hавiны
Лукашэнка – міністру: Той, хто заслугоўвае па мазгаўні або па мордзе, павінен атрымаць
2019.06.11 16:26

Таму цягам 20 гадоў міністрамі ўнутраных спраў Беларусі прызначаюцца людзі, якія не маюць этнічнай прывязкі да нашай радзімы, якія нарадзіліся, вучыліся і працавалі доўгі час за межамі нашай краіны. Адарванасць ад каранёў, пачуццё асабістай адданасці і падзякі Лукашэнку робяць з іх дзейсны механізм палітычнага і нават ідэалагічнага ўпраўлення. Бо адной з задач небеларускага кіраўніцтва з’яўляецца не толькі выкананне загадаў Лукашэнка, барацьба з апазіцыйным настроямі, але і сістэматычнае выдушванне ўсяго беларускага з свядомасці сваіх падначаленых, каб лозунг «міліцыя з народам» не працаваў у крытычных сітуацыях.

Hавiны
Лукашэнка – новаму кіраўніку МУС: «Не трэба, як вось адбылося з цыганамі»
2019.06.11 14:19

Таму ідэалагічным падмуркам свядомасці беларускіх міліцыянтаў ёсць савецкасць і нават расейскасць. Нездарма афіцыйны Дзень беларускай міліцыі – 4 сакавіка: у гэты дзень у 1917 годзе бальшавіцкі ваенны дзеяч Міхаіл Фрунзэ быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасейскага Земскага Саюзу па ахове парадку ў горадзе Менску, а «святым і недатыкальным» сімвалам стаў «царскі гарадавы».

 

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў