Сілавікі зладзілі ператрус у кватэры журналісткі «Новой газеты»


У кватэры журналісткі «Новой газеты» Юліі Палухінай у Маскве следчыя зладзілі ператрус. Журналістка першай напісала пра арышты ўдзельнікаў ЧВК «ЕНОТ корп», якія пазней сталі фігурантамі справы аб стварэнні пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў ФСБ злачыннай супольнасці, паведамляе DW.com.

«Мы выказваем крайнюю занепакоенасць. Зараз мы спрабуем дазваніцца да яе, высветліць, дзе яна і пра якія менавіта матэрыялы вядзецца», – сказала прэс-сакратар «Новой газеты» Надзея Прусенкова ў інтэрв’ю «МБХ медиа».

Пазней калегі Юліі Палухінай высветлілі, што пасля ператрусу следчыя вывезлі журналістку ў невядомым кірунку.

Выданне «Медуза» са спасылкай на інфармаваную крыніцу паведамляе, што ператрусы ладзяцца ў яшчэ некалькіх фігурантаў справы, у тым ліку ў акадэміка РАН Міхаіла Пальцава.

Крымінальная справа, пра якую напісала Юлія Палухіна, распачатая ў дачыненні да супрацоўнікаў ФСБ. Спецслужбоўцаў падазраюць у стварэнні злачыннай супольнасці, у якую ўваходзілі ўдзельнікі баявых дзеянняў на Данбасе. Следства лічыць, што банду стварылі з мэтай нападаў на групоўку, якая займалася кантрабандай «шэрых» айфонаў і іншых гаджэтаў.

Hавiны
У штабах і ў валанцёраў Навальнага па ўсёй Расеі праходзяць ператрусы
2019.09.12 09:55

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў