Сілавікі збілі 16-гадовага падлетка да комы: білі галавой аб бетон, усоўвалі дручок у рот


Няпоўнагадовы мянчук трапіў у рэанімацыю наўпрост з Партызанскага аддзелу міліцыі ў Менску.

Вечарам 12 жніўня 16-гадовы мянчук Цімур М. пайшоў да свайго сябра, аднак начаваць дадому не вярнуўся. Устрывожаныя бацькі не маглі з ім скантактавацца, а сябра падлетка паведаміў, што Цімура ў яго не было. Пра гэта распавёў «Белсату» Арцём М. – старэйшы брат Цімура.

Фота: Belsat.eu

Як высветлілася нашмат пазней, 16-гадовага падлетка затрымалі людзі ў цывільным. «Пад’ехалі невялікім аўтобусам. Выскачылі з дручкамі і пачалі біць ды хапаць усіх, хто трапіўся пад руку. Затрыманых валаклі і ўкладвалі ў аўтобусе адзін на адным – штабелем. Пазней селі на затрыманых і не пераставалі іх біць. Адзін з затрыманых ад болю нават нарабіў у штаны пад сябе», – распавяла з Цімуравых словаў ягоная сястра Кацярына.

Затрыманых страшылі: «Зараз завязем вас у лес і там расстраляем».

«Цімур расказаў мне, што ён ляжаў у аўтобусе і маліўся, каб іх не расстралялі», – кажа ягоная сястра.

Hавiны
Журналістку «Белсату» шпіталізавалі пасля трох дзён на Акрэсціна. Яе збівала наглядальніца
2020.08.14 21:10

Затрыманых завезлі ў Партызанскі РАУС Менску. Там здзекі над імі працягваліся. Аднаго з затрыманых – 14-гадовага падлетка – білі ў пах. Іншага мужчыну паклалі тварам да падлогі, уставілі ў задні праход дручок і білі па ім нагамі, глыбей заганяючы ў прамую кішку.

Цімура паставілі на калені, за валасы адцягнулі галаву да тылу і ўсоўвалі дручок у рот. Хлопца білі галавой аб бетон, краем дубінкі білі па вачах, па баках, прыціскалі да пят электрашокер. Сілавікі змушалі спяваць афіцыйны гімн Беларусі, а калі той адмаўляўся, білі яшчэ мацней.

Фота даслалі Belsat.eu родныя Цімура

«Цімур прыкмеціў, што калі нехта крычаў, паказваў, што яму баліць, то яго лупцавалі яшчэ мацней. Цімуру здавалася, што ён прабыў у пастарунку цэлыя содні, але мінула толькі пару гадзін», – распавяла Кацярына.

Падлетку зрабілася вельмі кепска. Ён не мог варухнуцца і пачаў задыхацца. Цімур запомніў, як адзін з катаў звярнуўся да іншага: «Капітан Гушчанка, што будзем з гэтым здыхляком рабіць?»

Капітан толькі гмыкнуў і сказаў, што маладзёна трэба кінуць у падвал: «Хай падыхае…» Але яшчэ адзін з сілавікоў запярэчыў і выклікаў хуткую дапамогу.

Hавiны
«Чытай, што сказаў, або застралю»: Для БТ сілавікі змусілі юнака прызнацца ва ўдзеле ў беспарадках
2020.08.14 19:05

У хуткай Цімура суправаджаў АМАПавец – чалавек у чорнай форме і балаклаве. Сілавік трос кулаком у юнака перад тварам і сычэў: «Калі нешта пікнеш, то мы цябе знойдзем і ты не жылец». Потым АМАПавец размахнуўся і з усёй сілай ударыў юнака ў сківіцу – той страціў прытомнасць.

Цімура даставілі ў 3-ці гарадскі дзіцячы клінічны шпіталь. Лекары зафіксавалі пералом верхняй сківіцы, дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, разарванае дручком паднябенне, шматлікія ўдары на целе. Стан хлопца быў вельмі цяжкі, ён біўся ў канвульсіях. Лекары пастанавілі ўвесці яго ў штучную кому.

Hавiны
Як зафіксаваць збіццё і куды накіраваць скаргі на злачынствы сілавікоў
2020.08.14 15:50

Як толькі Цімура вывелі з комы вечарам 13-га жніўня, то да яго ў палату амаль адразу спрабавалі патрапіць міліцыянты, распавёў брат пацярпелага – Арцём. «Будзем здымаць пабоі, дакументальна фіксаваць Цімураў стан і складаць скаргу ў пракуратуру», – адзначыў ён.

Паводле Цімуравай сястры Кацярыны, хлопец яшчэ знаходзіцца ў рэанімацыі, не можа расплюшчыць вочы, якія апухлі пасля збіцця, яго ўвесь час ванітуе, ён не можа сам есці з-за паламанай сківіцы; яму баліць усё цела, а сам падлетак моцна запужаны і находзіцца ў прыгнечаным душэўным стане.

«Я не ведаю, што адбываецца. Я ў шоку. У нас ля падʼезда на лавачцы сядзела пара. Звычайная пара. Падʼехаў АМАП на мікрааўтобусе, збіў іх, схапіў і звёз. Што з імі цяпер – невядома. Гэта нейкі жах, якому няма тлумачэння», – адзначыла Кацярына.

Hавiны
«Тое, што робяць сілавікі, – гэта генацыд». Менчука абстралялі гумовымі кулямі за сто метраў ад дому
2020.08.14 13:31

Віктар Шукеловіч belsat.eu

Стужка навінаў