Сілавікі зацікавіліся Інстытутам сацыялогіі НАН?


Раніцай 14 ліпеня ў шэрагу тэлеграм-каналаў з’явілася інфармацыя пра вобшукі ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі. Пазней стала вядома, што сілавікі выклікаюць асобных працаўнікоў установы, цікавяцца іхнымі дадзенымі на электронных насіцелях.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пра выклікі ў сілавыя структуры няма.

Паводле звестак тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», прычына можа быць у «злітым» у сеціва дакуменце з вынікам сацыялагічных апытанняў за красавік. З дакументу вынікала, што рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску складаў на той момант 24%.

Крыніцы блогера NEXTA паведамляюць, што выняцце тэхнікі і спроба атрымаць доступ да акаўнтаў супрацоўнікаў у сацсетках цягнецца апошнія некалькі дзён.

«Гэта не гвалтоўны вобшук паводле стандарту з ператрусамі, якія мы назіралі ў іншых месцах у апошні час. Асобных супрацоўнікаў «выдзёргіваюць», спраўджваюць іхныя цвёрдыя дыскі, тэлефоны, каб атрымаць доступ да іхных акаўнтаў», – паведаміла крыніца.

Фота “Белсат”

І сапраўды – ля будынку Інстытута сацыялогіі удзень 14 ліпеня пуста, ніякіх бусаў і сілавікоў побач не назіраецца. Вахцёр будынку паведаміў «Белсату», што ніякага вобшуку не было.

Вядучы юрысконсульт Інстытуту сацыялогіі Вольга Дубінец заявіла: «Без каментароў».

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў