Сілавікі затрымалі дырэктара прадпрыемства «Карэлічы-лён»


Праваахоўнікі затрымалі дырэктара «Карэлічы-лён» Сяргея Тура. На прадпрыемстве ўдакладнілі, што затрыманне адбылося 17 красавіка, паведамляе TUT.by.

Сяргея Тура, дырэктара «Карэлічы-лён» затрымалі ў Менску супрацоўнікі 9-га ўпраўлення (па Гарадзенскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Паведамляецца, што затрыманне адбылося падчас атрымання хабару ў памеры 4,5 тысячы долараў нібыта за вырашэнне пытання аб набыцці насення лёну.

Цяпер функцыі кіраўніка выконвае галоўны інжынер прадпрыемства – Іван Лаўровіч.

Hавiны
Лукашэнка прапанаваў праект закона аб амністыі
2020.04.24 12:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў