Сілавікі ўзялі ў абарот забеспячэнцаў чыгункі


Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу аб карупцыі ў «Белчыгунзаб» і лакаматыўных дэпо Беларускай чыгункі (БЧ). Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Яшчэ летась праваахоўныя органы распачалі правяранне топ-меннджараў «Белчыгунзаб». Акрамя таго, сілавікі праверылі лакаматыўнае дэпо. У выніку былі выяўленыя карупцыйныя схемы.

Справка
«Белчыгунзаб» – гэта структурнае падраздзяленне БЧ. Кампанія пастаўляе запчасткі, вопратку і іншыя неабходныя матэрыялы арганізацыям Беларускай чыгункі.

«Забеспячэнцаў» падазраюць у атрыманні хабараў. Падчас ператрусаў у іх выявілі буйныя сумы грошай – ад 100 да 500 тысячаў долараў ЗША.

«Іх спачатку затрымалі. А неўзабаве пасля абурэнняў прэзідэнта з нагоды працяглага знаходжання пад вартай галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача змянілі меру стрымання. Шмат хто сышоў пад заклад», – сказала крыніца.

Падрабязнасці крымінальнай справы пакуль не агучваюцца. Вядома, што летам аб праблеме з карупцыяй у арганізацыях Беларускай чыгункі інфармавала Генпракуратура.

СК belsat.eu

Стужка навінаў