Сілавікі ўзялі ў абарот кіраўніка найбуйнейшага фармацэўтычнага дзяржхолдынгу


Беларускія праваахоўнікі працягваюць зачыстку кіраўніцтва фармацэўтычнай галіны. Нядаўна ў іхнае поле зроку трапіў генеральны дырэктар холдынгу «Белфармпром» Валерый Шаўчук, піша TUT.BY.

Паводле выдання, яго затрымалі на мінулым тыдні.

«Яго агаварылі», – паведаміла TUT.BY крыніца, знаёмая з гендырэктарам холдынгу.

Улетку 2017 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб ліквідацыі Дэпартаменту фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя. Неўзабаве замест яго паўстаў холдынг «Белфармпром». Аснову новага прадпрыемства склалі працаўнікі ліквідаванай адзінкі міністэрства. Перад новым холдынгам паставілі задачу па павелічэнні долі беларускіх лекаў на ўнутраным рынку да 55 %.

Аб’ектыў
Эксперт: На парушэнні карупцыйнага заканадаўства ловяць не тых, хто ўзяў, а тых, хто не падзяліўся
2019.02.19 20:58

ЮВ, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў