Сілавікі схапілі журналістаў «Белсату»


Падчас нядзельных акцыяў у Беларусі міліцыянты схапілі два дзясяткі журналістаў. У спісе затрыманых журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам».



Паводле ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», міліцыянты затрымалі, а пазней вызвалілі Юрыя Шамшуру (ТАСС), Таццяну Ільясаву (МИА «Россия сегодня»), Святлану Саўко («Интерфакс – Запад»), Андрэя Пакумейку (БелТА), Шуру Піліповіч-Сушчыц (@nashaniva). У Віцебску схапілі, але пазней вызвалілі Алеся Пілецкага (@tutby_official і «Народная Воля»), а ў Пінску Андрэя Якімуша.

За кратамі ў Менску застаюцца Яўген Атцецкі (фатограф-фрылансер), Андрэй Шаўлюга, (БелаПАН), Аляксандр Івулін (Tribuna.cоm), Таццяна Гаўрыльчык, Юлія Коцкая (БелаПАН), Уладзіслаў Кулецкі (realt.by), Ігар Карней, Андрэй Рабчык, Вячаслаў Фядарэнкаў («Прессбол»). У Горадні затрымалі і пакуль не вызвалілі Андрэя Ломава (@hrodnalife), Яўгена Бузука, Міхаіла Кунцэвіча (autogrodno.by), Сяргея Гадзяева (радыёвядоўца). У Віцебску за кратамі застаецца журналіст Ігар Мацвееў.

Таксама сілавікі схапілі і карэспандэнтак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову, якія вялі сёння стрым з плошчы Пераменаў.

Паводле праваабаронцаў, на 20.50 у спісе затрыманых 811 прозвішчаў.

Абнаўляецца
99-ы дзень пратэстаў: Марш смелых. Глядзіце наш жывы эфір
2020.11.15 12:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў