Сілавікі праверылі тэлефон Каржа і адпусцілі


Сілавікі вядуць спевака Макса Каржа ў бусік.
Фота: TUT.BY

У нядзелю спадарыня, што ведае спевака Макса Каржа, была ў Грушаўскім скверы, паведамляе TUT.BY.

«Мы стаялі кампаніяй з чатырох чалавек. З намі – Макс Корж. Сцягоў у нас не было, мы проста размаўлялі», – распавяла спадарыня.

Недзе пасля трэцяй гадзіны дня сведцы патэлефанавала сяброўка, што жыве побач, і распавяла, што ў двор прыехалі АМАПаўцы і рушылі ў бок парку.

«Неўзабаве мы заўважылі, што з двух бакоў дома ў сквер выбегла некалькі сілавікоў. Яны падляцелі да Максіма і яго сябру, сказалі: «Пройдзем з намі для праверкі. Калі ўсё будзе добра, адпусцім» і правялі іх у бус. Мяне і сяброўку, мабыць, як дзяўчат, не чапалі».

Сілавікі адвялі Макса Каржа і яшчэ аднаго спадара ў бус, але пратрымалі іх там нядоўга.

«Макс сказаў, у іх не правяралі пашпарты, а толькі тэлефоны. Паглядзелі, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя, і адпусцілі», – распавядае чытачка.

«І аўтографы ўзялі?»

«Не», – усміхаецца дзяўчына.

Макс Корж пацвердзіў Tut.by праўдзівасць гэтай гісторыі.

Вокладка: Макс Корж / Facebook

Стужка навінаў