Сілавікі пачалі рэйд па ўніверсітэцкіх актывістах. Затрымліваюць студэнтаў і выкладчыкаў


Алана Гебрэмарыям.
Фота: Belsat.eu

У Менску 12 лістапада сілавікі пачалі рэйды па дамах універсітэцкіх актывістаў – як студэнтах, гэтак і выкладчыках.

Раніцай сілавікі ўварваліся ў кватэру выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай. У яе праводзяць ператрусы.

Таксама прыйшлі з ператрусамі да студэнткі БДПУ Касі Будзько і прэс-сакратаркі Задзіночання беларускіх студэнтаў і валанцёркі «Вясны» Ксеніі Сырамалот. Сястра Ксеніі кажа, што тая цяпер на допыце ў КДБ у якасці сведкі.

З дому на следчыя дзеянні пасля ператрусу павезлі і Алану Гебрэмарыям – чальца Каардынацыйнай рады і прадстаўніцу Святланы Ціханоўскай у пытаннях моладзі. У межах якой менавіта крымінальнай справы – не паведамляецца.

Улляна Няўзорава. Скрын

Праходзіць ператрус і ў мастачкі Улляны Няўзоравай. Яна раней праехалася ў Менскім метро з плакатам «Гэты плакат можа стаць прычынай майго затрымання».

Апроч таго, быў узламаны тэлеграм-канал актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка. Дзе ён зараз, невядома.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў