Сілавікі не пацвярджаюць затрыманне кіраўнікоў цукровых прадпрыемстваў. Іх на працы няма


Тelegram-канал Nexta паведамляе, што кіраўнік «Магілёўхімвалакна» Пётр Руднік загадаў спагнаць з медыяў, якія распаўсюдзілі інфармацыю пра яго затрыманне на борце самалёта Менск – Мюнхен, 5,2 млн еўраў. Паведамленне пра яго арышт было памылковым. Што да магчымага затрымання кіраўнікоў чатырох цукровых прадпрыемстваў краіны, то сілавікі гэта не пацвярджаюць, у той час, як дырэктараў прадпрыемстваў няма на працоўным месцы.

Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны затрыманняў на борце самалёта Менск – Мюнхен, які нават развярнулі з тэрыторыі Польшчы і вярнулі ў Беларусь на Гарадзенскі аэрапорт, няма. Вядома, што самалёт нібыта паводле тэхнічных прычынаў вярнуўся ў Беларусь. Пасля пасадкі самалёта на борт падняліся спецслужбоўцы, якія выклікалі некалькі асобаў. Астатнія пасажыры з моцнай затрымкай вылецелі ў Мюнхен.

Hавiны
Самалёт «Белавіі» пасадзілі ў Горадні, каб зняць з борту шэсць чалавек
2020.01.25 16:56

Першапачаткова паведамлялася пра затрыманне экс-старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Пятра Рудніка і Міхаіла Крыштаповіча. Аднак высветлілася, што рэйса знялі дырэктара «Слуцкага цукровага заводу» Мікалая Прудніка.

Міхаіл Крыштаповіч (леваруч) і Пётр Руднік. Фота – sovrep.gov.by

У сваю чаргу Пётр Руднік, які знаходзіцца на працоўным месцы, што пацвердзілі «Белсату», мае намер звярнуцца ў суд на распаўсюднікаў недакладнай інфармацыі.

Што да верагоднага затрымання кіраўнікоў цукровых прадпрыемстваў, то сілавыя ведамствы не агучваюць інфармацыі.

А вось кіраўнікоў чатырох беларускіх цукровых прадпрыемстваў у гэты час на працы няма.

«У мяне няма ніякай інфармацыі, акрамя той, што кіраўнік прадпрыемства цяпер у службовай камандзіроўцы. Ён а 9 гадзіне раніцы меўся выехаць у Менск», – распавялі «Белсату» на «Скідзельскім цукровым камбінаце».

Датэлефанавацца на «Жабінкоўскі цукровы завод» не ўдалося, ніхто не браў слухаўку. А вось на іншых цукровых прадпрыемствах кіраўнікі ў адпачынку. У прыватнасці дырэктар «Слуцкага цукровага заводу» будзе толькі праз два тыдні.

«Ён у адпачынку з пятніцы. Больш ніякай інфармацыі няма. Таму праз два тыдні можаце тэлефанаваць, калі ў вас ёсць пытанні», – сказалі «Белсату» у прыёмнай «Слуцкага цукровага заводу».

Падобны дыялог быў і з прадстаўнікамі «Скідзельскага цукровага камбінату.

«Махаіл Васільевіч цяпер у адпачынку. Калі ён выйдзе на працу – дакладна не скажу, неабходна званіць у аддзел кадраў», – сказалі «Белсату» на Скідзельскім прадпрыемстве.

Неафіцыйна паведамляецца, што кіраўнікоў прадпрыемстваў затрымалі. У іх дамах сілавікі зладзілі ператрусы.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў