Сілавікі канфіскавалі ў «Белгазпрамбанку» карціны з карпаратыўнай калекцыі


Да «справы Белгазпрамбанку» следчыя далучылі каля 150 карцінаў, якія, паводле БТ, нібыта збіраліся вывозіць з Беларусі.

У праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» паведамілі, што следчыя знайшлі «пераканаўчыя доказы» таго, што экс-кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка датычны да супрацьпраўнай дзейнасці. Падчас ператрусаў былі канфіскаваныя каля 4 мільёнаў долараў, золата і каштоўныя паперы. Паводле вядоўцаў БТ, «на базе банку была створаная арганізаваныя злачынная група».

«Звярніце ўвагу на наступнае відэа – яго яшчэ не было ў эфіры, паўтары сотні карцінаў коштам у $ 20 мільёнаў таксама далучаныя да справы. Ёсць інфармацыя, што іх рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны. Сапраўдны кошт гэтых актываў можа быць значна вышэйшы. Можна толькі ўявіць, за колькі яны маглі быць прададзеныя на аўкцыёнах!» – заявіў у «Галоўным эфіры» старшыня «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант.

Пры гэтым БТ буйным планам паказала карціну «Ева» Хаіма Суціна. Гэтая карціна ўваходзіць у карпаратыўную калекцыю «Белгазпрамбанку» – насамрэч гэта як раз дзякуючы банку яна з’явіліся ў Беларусі. У 2013 годзе банк набыў «Еву» на аўкцыёне Sotheby’s за $ 1 805 000. Таксама БТ паказала карціну Марка Шагала «Зялёны пейзаж» – яе купілі за $ 137 000. Мэтай стварэння карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку» было вяртанне ў Беларусь твораў мастацтва прадстаўнікоў Парыжскай школы, нарадзінцаў Беларусі.

Іван Эйсмант таксама намякнуў, што ў «справе Белгазпрамбанку» гаворка можа ісці не толькі пра фінансавыя махінацыі.

«Справа ідзе да абнародаванню куды больш сурʼёзных фактаў па куды больш сурʼёзным катэгорыям. Напрыклад, па факце ўмяшання замежнай дзяржавы ў беларускія ўнутраныя справы», – падкрэсліў кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі».

Абноўлена
«Гэта рэйдарскі захоп з боку дзяржавы», – Бабарыка пра пераслед «Белгазпрамбанку»
2020.06.14 09:22
  • Раніцай 11 чэрвеня сілавікі прыйшлі з вобшукам у галоўны офіс «Белгазпрамбанку». Таксама ператрусы адбыліся ў офісах кампаніяў «ПрыватЛізінг», «Кампары» і «Кентаўр». ДФР КДК распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і па ч.2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры». У якасці падазраваных па крымінальнай справе праходзяць топ-менеджары банку, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структураў. Віктара Бабарыкі, які кіраваў «Белгазпрамбанкам» 20 гадоў, сярод іх няма, адзначылі ў КДК 11 чэрвеня. Агулаам у межах «справы Белгазпрамбанку» былі затрыманыя 15 чалавек.
  • 12 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Віктара Бабарыка датычны да злачыннай дзейнасці топ-менеджараў «Белгазпрамбанку». Старшыня КДК Іван Церцель распавёў, што «фактычна на базе банку імі была створана арганізаваная злачынная група, якая ажыццяўляла вывад грашовых сродкаў на тэрыторыі замежных дзяржаваў». У адказ на пытанне журналістаў, ці датычны да гэтага Віктар Бабарыка, Церцель адзначыў: «Не магу сабе ўявіць, што тое, што рабілася ў банку намеснікамі, магло быць невядома кіраўніку. Магу пацвердзіць, што ў цяперашні час у нас маюцца пераканаўчыя доказы яго датычнасці да дадзенай супрацьпраўнай дзейнасці». Паводле КДК, падчас следчых дзеянняў былі канфіскаваныя вялікія сумы грошай – у тым ліку больш за $ 4 млн і каштоўныя паперы на суму звыш $ 500 тыс.
  • Віктар Бабарыка заявіў, што ператрусы і крымінальная справа – гэта ціск на яго і палітычная замова. Патэнцыйны кандыдат распавёў, што вобшукі адбываюцца ў ягоных сябраў і былых калегаў, і такім чынам улады хочуць сфармаваць у яго «комплекс віны». Каментуючы выказвання Лукашэнкі, Бабарыка заявіў: «Калі грошы, пра якія згадваў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, знойдзеныя ў маіх сяброў, то я афіцыйна заяўляю: гэта мае грошы». Былы банкір падкрэсліў, што грошы былі атрыманыя легальна і ён збіраўся адлюстроўваць іх у падатковай дэкларацыі.
Hавiны
Лукашэнка пра Бабарыку: «Вязнем сумлення мы яго не зробім»
2020.06.12 15:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў