Сілавікі блакуюць уезд у Менск


На ўездах у Менск пасты ДАІ ўзмацнілі людзьмі ў вайсковай форме з аўтаматамі. Адкрытыя толькі дзве паласы з чатырох – паведамляе карэспандэнт «Белсата».

Замест чатырох палос на ўезд у Менск працуюць толькі дзве. Астатняя частка дарогі заблакаваная. Гэтак з боку Лагойскага тракту стаяць вайскоўцы з аўтаматамі і па 2 браніраваныя машыны, якія могуць цалкам перакрыць дарогу. На пастах ДАІ людзі ў вайсковай форме з аўтаматамі.

Падобная сітуацыя з боку Ждановічаў – паведамляе глядач «Белсата».

ВІДЭА
Выбары ў Беларусі на «Белсаце». ОНЛАЙН
2020.08.09 09:46
Стужка навінаў