Сілавікі арыштавалі больш за сотню рахункаў у межах справы супраць ФБК


У Расеі накладзены арышт на рахункі Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, а таксама на больш чым 100 рахункаў, якія належаць шэрагу фізічных і юрыдычных асобаў. Рух грашовых сродкаў па ўсіх рахунках заблакаваны. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Следчага камітэту Расеі.

Рахункі арыштаваныя ў межах справы супраць Фонду барацьбы з карупцыяй аб адмыванні грошай («здзяйсненні фінансавых аперацыяў, з грашовымі сродкамі, набытымі трэцімі асобамі загадзя злачынным шляхам»).

«Сёння ў рамках крымінальнай справы праводзяцца ператрусы, у тым ліку па месцы жыхарства шэрагу працаўнікоў ФБК, у офісе самой арганізацыі і іншых месцах. У ходзе ператрусаў сканфіскоўваюцца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для расследавання. Шэраг працаўнікоў ФБК выкліканы ў СК Расеі для допыту па крымінальнай справе», – адзначаюць у СК.

У ФБК лічаць пераслед арганізацыі палітычна матываваным.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў