Сі Цзіньпін заявіў, што гандлёвыя кансультацыі Кітая і ЗША прывялі да пазітыўных зрухаў


Кансультацыі Кітаю і ЗША па пытаннях гандлю прывялі да пазітыўных зрухаў і былі высока ацэнены міжнароднай супольнасцю. Старшыня КНР выказаў надзею на тое, што «бакі будуць і надалей імкнуцца да ўзаемнай павагі». Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін у звароце да Дональда Трампа.

«На працягу некаторага часу перамоўныя групы дзвюх краін рэалізавалі кансэнсус, дасягнуты на сустрэчы Сі Цзіньпіна з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Аргентыне, і правялі інтэнсіўныя эканамічныя і гандлёвыя кансультацыі, якія прывялі да пазітыўных зрухаў», – цытуе агенцтва «Сіньхуа» зварот Сі Цзіньпіна.

Зварот перададзены сябрам Палітбюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Кітаю, віцэ-прэм’ерам Дзяржсавета КНР Лю Хэ падчас яго сустрэчы з Трампам у Белым Доме, піша ТАСС.

«Абедзве краіны і міжнародная супольнасць у цэлым станоўча адрэагавалі на гэта», – гаворыцца ў паведамленні кіраўніка КНР.

Сі Цзіньпін выказаў надзею на тое, што «бакі будуць і надалей імкнуцца да ўзаемнай павагі, супрацы, бяспройгрышны падыходу ў кааперацыі, а таксама дасягненню ўзаемавыгаднага пагаднення».

Лю Хэ падчас сустрэчы з амерыканскім лідарам адзначыў, што «на працягу двух дзён каманда дзвюх краін правяла плённыя перамовы і дамаглася станоўчых вынікаў у такіх галінах, як сельская гаспадарка, перадача тэхналогіяў, абарона інтэлектуальнай уласнасці і фінансавыя паслугі».

«На наступным этапе бакі падвояць намаганні і актывізуюць кансультацыі, каб выканаць абавязкі, ускладзеныя на іх кіраўнікамі дзяржаваў», – рэзюмаваў ён.

Як паведаміў міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын, гандлёвыя кансультацыі Кітаю і ЗША, якія працягваюцца ў Вашынгтоне будуць працягнутыя да нядзелі. Трамп заявіў, што мае намер у бліжэйшы час абмеркаваць з Сі Цзіньпінам фінальныя дэталі гандлёвага пагаднення.

Hавiны
Кітай і ЗША распачалі чарговы раунд кансультацыяў па гандлі
2019.02.14 07:47

СК, belsat.eu

Стужка навінаў