Сі Цзінь Пін дапускае прымяненне сілы, каб вярнуць Тайвань у склад КНР


Кіраўнік КНР Сі Цзінь Пін заявіў, што Кітай «не можа паабяцаць адмовіцца ад прымянення сілы і захоўвае за сабой права выкарыстоўваць усе магчымыя меры» для вяртання Тайваня.

Як паведамляе Reuters, ён таксама падкрэсліў, што пераважная большасць жыхароў выспы ўсведамляюць, што магчымая незалежнасць стала б «сапраўднай катастрофай».

У той жа час, па словах Сі Цзінь Піна, «Кітай не стане атакаваць кітайскі народ і прыкладзе вялізныя намаганні для дасягнення мэты мірнага уз’яднання».

Заява Сі Цзінь Піна прымеркавана да саракавой гадавіны спынення рэгулярных абстрэлаў кітайскай артылерыяй выспаў, падкантрольных Тайваню. Пасля гэтага баявыя дзеянні больш не вяліся і паміж бакамі пачалася нармалізацыя адносін. У 2015 годзе Сі Цзінь Пін стаў першым кітайскім лідарам, які сустрэўся з прэзідэнтам Тайваня.

Цяперашні прэзідэнт Тайваня Цай Ін Ўэнь выступае за тое, каб востраў абвясціў незалежнасць і, такім чынам, цалкам адмовіўся ад гістарычнай сувязі з Кітаем.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў