Швецыя запатрабавала высылкі расейскага дыпламата, якога лічаць супрацоўнікам спецслужбаў


Пасла Расеі ў Швецыі Віктара Татарынцава выклікалі ў міністэрства замежных спраў краіны, дзе ад яго запатрабавалі, каб адзін з расейскіх дыпламатаў, якога падазраюць у супрацы са спецслужбамі, добраахвотна пакінуў краіну.

Гэтую інфармацыю газеце Dagens Nyheter пацвердзілі ў шведскім МЗС, піша meduza.io.

Як паведамляецца, у канцы лютага 47-гадовага расейца затрымалі ў Стакгольме падчас сустрэчы з супрацоўнікам адной са шведскіх IT-кампаніяў. Расейца называюць афіцэрам выведкі, якая працуе пад дыпламатычным прыкрыццём. Паліцыя папрасіла яго пакінуць тэрыторыю Швецыі, але той гэтага так і не зрабіў.

Затрыманы разам з расейцам грамадзянін Швецыі падазраецца ў шпіянажы на карысць Крамля. Паводле паліцыі, ён перадаваў розныя звесткі расейскай выведцы з 2017 года.

У 2015 годзе аналітыкі шведскай контрвыведкі заяўлялі, што каля траціны дыпламатаў, якія працуюць у расейскай амбасадзе ў Стакгольме, займаюцца шпіёнскай дзейнасцю.

Аб’ектыў
Літоўская контрвыведка: расейскія спецслужбы выкарыстоўваюць Беларусь для дзеянняў супраць Захаду
2019.02.07 21:25

СК, belsat.eu

Стужка навінаў