Швецыя спыніла справу супраць Джульяна Асанжа


Шведская пракуратура спыніла расследаванне крымінальнай справы супраць сузаснавальніка сайта WikiLeaks Джульяна Асанжа. Яго абвінавачвалі ў сексуальным гвалце, піша Бі-Бі-Сі.

Справа супраць Джульяна Асанжа была распачата ў Швецыі яшчэ ў 2010 годзе. Джульян Асанж у 2012 годзе папрасіў прытулку ў амбасадзе Эквадора ў Вялікай Брытаніі. У выніку ў будынку амбасады ён правёў сем гадоў, пакуль вясной 2019 года прэзідэнт Эквадора Марэна адмовіў яму ў прытулку на падставе, што ён нібыта працягваў каардынаваць працу хакераў.

48-гадовы Асанж, які апублікаваў на сайце WikiLeaks мільёны засакрэчаных урадавых дакументаў ЗША, Брытаніі і іншых дзяржаваў, матэрыялы пра вайну ў Іраку і дыпламатычную перапіску лідараў дзяржаваў, цяпер знаходзіцца ў лонданскай турме.

Джульян Асанж.
Фота: Hannah McKay / REUTERS / Forum

Экстрадыцыі Асанжа патрабуюць улады ЗША. Там яму можа пагражаць зняволенне да пяці гадоў, аднак адвакаты лічаць, што ў Амерыцы яго могуць асудзіць да пажыццёвага зняволення.

Hавiны
Фанатык публічнасці, злачынца ці карысны ідыёт? 13 гадоў «WikiLeaks» Джульяна Асанжа
2019.04.12 12:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў