Шведы пакажуць Беларусь у Варшаве


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

14-17 траўня Літаратурнае падарожжа / Беларусь – Швецыя выстаўляецца ў Варшаве на VI Міжнародным Варшаўскім кніжным кірмашы (Нацыянальны стадыён, Кніжны кірмаш, 0 паверх, сектары D1).

16 траўня літаратарка Валярына Кустава (Менск) разам з паэтам Дзмітрыем Плаксам (Стакгольм) прэзентуюць беларуска-шведскую анталогію. Побач са стэндам Books from Belarus. Таксама будзе магчымасць набыць кнігі аўтараў.

Паслухаць выступы і задаць пытанні аўтарам можна будзе:

Дзмітрый Плакс, паэт, перакладчык (Стакгольм) – 11.00 – 11.30.
Валярына Кустава, літаратар, аўтарка і вядоўца каналу «Белсат» (Менск) – 13.30 – 14.00.
Света Курс, журналістка, пісьменніца (Варшава) – 14.30 – 15.00.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Стужка навінаў