Шведская газета праз памылку абвінаваціла беларусаў у антысемітызме


Выданне «Svenska Dagbladet» памыліла беларусаў з «белымі» расейцамі. Пасля пратэстаў беларускай дыяспары газета зняпраўдзіла памылковыя звесткі, паведаміў гісторык Андрэй Катлярчук.

Беларуская дыяспара ў Швецыі дамаглася тлумачэнняў ад аднаго з найбуйнейшага штодзённікаў краіны пасля публікацыі 23 студзеня, у якой сцвярджалася, што »беларуская армія» брала ўдзел у пагромах габрэяў. Артыкул быў прысвечаны белагвардзейскаму руху ў часы грамадзянскай вайны ў Расеі.

Справка
Лічыцца, што падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі белагвардзейцы ўчынілі 213 пагромаў габрэяў. Гэта 17 % ад усіх габрэйскіх пагромаў на працягу 1918–1922 гадоў.

Памылка мела месца па прычыне таго, што «Svenska Dagbladet» дагэтуль карыстаецца словамі «Vitryssland» i «vitryska» (літаральна – «Белая Расея» і «беларасейскі») для абазначэння Беларусі.

Зараз газета будзе пісаць «бела-расейскі» для пазначэння белагвардзейскага руху і «беларасейскі» – для беларускага.

«Выданне не збіраецца ўжываць назвы «Belarus» ды «belarusisk» у дачыненні да нашае краіны», – напісаў Катлярчук. – Ўсе гэта дэбаты прайшлі міма амбасады Беларусі ў Швецыі і МЗС Беларусі. Толькі за гэта трэ было арганізаваць дыпламатычны дэмарш. Гэта пра якасць працы ведамства Макея».

Нагадаем, пасля атрымання Святланай Алексіевіч у 2015-м Нобэлеўскай узнагароды адна з найбуйнейшых шведскіх газет «Dagens Nyheter» стала ўжываць у дачыненні да Беларусі англамоўную назву нашай краіны.

Hавiны
«Трампізацыя». Гэтае і яшчэ 42 іншых словы зацвердзілі шведскія філолагі
2017.01.01 19:32

ДД

Стужка навінаў