Шведская акадэмія прыдумала, як уручыць Нобэлеўскую прэмію Бобу Дылану


Акадэмія плануе ўручыць Нобэлеўскую прэмію па літаратуры падчас ягонага канцэрту ў Стакгольме вясной 2017 года.

У акадэміі паведамілі, што Боб Дылан, плануе наведаць Швецыю з канцэртным турам і ў яго будзе «ідэальная магчымасць» звярнуцца да людзей з Нобэлеўскай прамоваю.

Раней амерыканскі паэт і выканаўца напісаў ліст у Шведскую каралеўскую акадэмію навук, у якім патлумачыў, што не зможа асабіста паўдзельнічаць у цырымоніі ўручэння прэміі праз «абавязацельствы дадзеныя раней».

У Акадэміі заявілі, што ўчынак Дылана незвычайны, але такое здараецца не ў першы раз. Паводле правілаў прэміі, узнагароджаны мае звярнуцца з Нобэлеўскай прамоваю цягам шасці месяцаў.

Дылану прысудзілі Нобэля «за стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі» 13 кастрычніка. Некалькі тыдняў ён не каментаваў атрыманне ўзнагароды і не адказваў на званкі з Нобэлеўскага камітэту.

ЮВ, belsat.eu, паводле svenskaakademien.se

Стужка навінаў