Шуневіч зноў загаварыў пра «інфармацыйную вайну» супраць міліцыі


Міністру ўнутраных справаў Ігар Шуневіч бачыць «інфармацыйную вайну» супраць свайго ведамства.

Гэта вынікае з ягоных словаў у адным з апошніх інтэрвʼю.

Вось што заявіў міністр:

«Прычына ў тым, што сёння МУС – гарант міру і спакою ў краіне. Разумеючы гэта і спадзеючыся на пэўны плён дыскрэдытацыі праваахоўных органаў, некаторыя апаненты ўладаў абгрунтавана лічаць, што, аслабіўшы гэтую структуру, зганьбіўшы яе ў вачах людзей, яны змогуць рэалізаваць свае планы наконт змены сацыяльнага ладу і палітыкі нашай дзяржавы. Супрацоўнікі МУС жа не з Месяца зваліліся ў Беларусь, яны такая частка народа, як і іншыя грамадзяне. Дык вось менавіта гэтую народнасць, сацыяльнасць міліцыі спрабуюць зараз разбурыць, супрацьпастаўляючы яе астатняй частцы насельніцтва. Падобны ціск з боку рознага роду шчалкапёраў і гарлапанаў адчуваюць цяпер і іншыя прававыя дзяржаўныя інстытуты. Гэта маё цвёрдае перакананне, і яно сфармаванае не на пустым месцы: я вельмі добра ведаю, хто піша, дзе гэтаму навучыўся, чыймі грашыма гэта аплачваецца. І я выдатна ведаю, якія мэты пераследуюць працадаўцы гэтых людзей. Кожнаму такому «рэвалюцыянеру» я хацеў бы нагадаць, як любая рэвалюцыя ставіцца да сваіх дзяцей – яна іх проста пажырае з часам».

Глядзіце наш рэпартаж пра ўчорашні дзень у Курапатах, дзе невядомыя ў цывільным (актывісты ўпэўненыя, што гэта міліцыянты) на вачах аднаго з кіраўнікоў менскай міліцыі нападалі на людзей. Міліцэйскі начальнік разам са сваймі падначаленымі ў цывільным у справу не ўмешваўся:

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «СБ Беларусь Сегодня»

Стужка навінаў